365. К харошаму вуму і галава не надабе. Добр., Смол., 125.
366. Розум і сілу перамагае. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. Вар.: А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
а) Сіла розуму ўступае. Янк. М., 20.
367. Важна смеласць, але патрэбна і ўмеласць. П. Рында, 1967, Зельв. 13.10.23.
368. Не сілай дзяруцца, а розумам. Сах.
369. Гострай галавы і меч не бярэ. Fed., 100.
370. Хто дасужы, той разумны. Мін.-Мал., 1970, 169, Пух.
371. Якая галава, такі і розум. Никиф., 1, 202; Сержп., 59.
372. У добрай галавы сто рук. Ром., Зап., I, 216. Вар.: Янк. М., 107.
373. У разумнага разумныя і рукі. Янк. М , 54.
374. У разумнага вочы на патыліцы. Янк. М., 54.
375. Ззаду ні ў кога вачэй няма. Нос., 49. Вар.: Fed., 335.
376. Кожны па часе розум мае. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
377. Якія гады, такі розум. Сержп., 52.
а) Які рост, такі і розум. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
378. Малады розум — палявы вецер: бяжыць і гудзіць. А. Ліс., 1963, Шарк.
379. Доўгі — для пасмешышча, а малы — для розуму. Янк., М., 107.
380. Прыйдзе шчасце — розум будзець. Карл.
75 👁