Старонка 231
◀ / 617 ▶
РОЗУМ. КЕМЛІВАСЦЬ. ДУРАСЦЬ 351. Розум — найлепша багацтва. Fed., 264. 352. Памыснасць лепша за багацтва. Fed., 216. 353. Галава ўсяму галава. Добр., Смол., 39. 354. Галава чалавекам камандуе. Fed., 99. 355. Мір вялік, а галава адна. Сержп., 39. 356. Кажная галава свой розум мае. Fed., 100; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. а) Кажды мае свой розум. Fed., 263. 357. Колька галоў, толька й вумоў. Мін.-Мал., 1970, 161, Уздз. 358. Кажды на сваю руку мае розум. Fed., 263. 359. Кажан свайго розуму пробуе. Fed., 263. 360. Кожны вэдлуг сябе знае. Fed., 358. 361. Усякі жыве сваім розумам. Fed., 264. 362. Усякі чалавек сваім стылем жыве. Ляцкий, 51. 363. Галава галаве не роўня. Fed., 99. а) Розум на розум не прыходзіцца. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 364. Маеш голаў, то май і розум. Fed., 107.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 617 ▶