Старонка 230
◀ / 617 ▶
Гэта ўжо не на базар, а з базара. М. Грынблат, 1974, Мінск. 349. Да пары жбан [ваду] носіць. Czeczot, 108; Нос., 37; Ахрым., 27; Юрч., 1972, 178. а) Збан да пары ваду носіць. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. б) Да пары збан ваду носіць: як вуха (ручка) уварвецца, то й збан паб'ецца. Fed., 351. Вар.: Гильт., 297, Вілен. п.; Дуб., 13. в) Да пары збан ваду носіць, а як вуха адарвецца, то ліха складзецца. Гильт., 288, Брэсц. п. Вар.: Булг., 177. г) Да пары збан ваду носіць: вуха адарвецца, вада разальецца і збан паб'ецца. Сержп., 21. д) Збан да пары ваду носіць: як збан паб'ецца, то й вада разліецца. Шейн, II, 476, Слуцк. п.; Fed., 251. е) Вуха адарвецца, то і збан паб'ецца. Fed., 351. ж) Патуль збанок воду носіць, пакуль уха адарвецца. Fed., 352. 350. Да пары сіцечка сее. Г. Яцэвіч, 1965, Маст. 13.10.5.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 617 ▶