Хітрая дзяўчына: як зявае, рот разявае. В. Санько, 1969, Слуцк.
Як да каханка ішла, то ўсё скачучы, а як да хаты, то ўсё плачучы. Fed., 133.
І на дзеўку бываець грэх. Нос., 56; Сержп., 17.
а) І на Машку бываець прамашка. Нос., 56.
Ад людзей смех і ад бога грэх. Fed., 303, 32, 115. Вар.: Tyszk., 424; Шпил., 173.
а) Ад мілага грэх, ад людзей смех. Pietk., 352.
Неспадзеўкі дзіця ў дзеўкі. Fed., 92; Цар., 245, Мінск.
Тады дзеўка схамянулася, як у пузе страпянулася. Дуб., 59.
І на том свеце дзеўкі водзяць дзеці. Fed., 95.
Мусіць, хлопец пажартаваў, што стан сапсаваў. Ляцкий, 21.
а) Мусіць, хлопцы пажартавалі, што дзеўцы стан сапсавалі. Сержп., 66.
Калі дзяўчыне падвее, то й стан укарацее. Ляцкий, 16.
У лесе дзеўцы і бог не паможа. В. Санько, 1969, Слуцк.
Вот табе на! Не хадзі адна. Нос., 16.
а) Вот це на! Не хадзі ж адна, хадзі з бабушкай. Ром., Зап., I, 215.
Матка вінавата, што дачка чаравата. Сержп., 29.
Не страшна, калі парадзіў; страшна, калі парадзіў, ды здрадзіў. Янк. М., 150.
98 👁