На старасці і ўлетку холадна. Янк. М., 30.
Сядзеў бы на печы і грэў бы плечы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Будзеш мець плеш, не будзеш хадзіць пеш. Нос., 9.
Як стануць сыпацца валасы, то і памяць з галавы. Янк., Дыял., III, 171.
а) Калі з чупрыны гінуць валасы, то і памяць — з галавы. А. Хутко, 1966, Зельв. 13.10.26.
Белагаловы барвіцца гатовы. Нос., Слов., 15.
Рад бы радзёшанек, як бы другі раз быў маладзёшанек. Дуб., 53.
Маладому — жонка тлуста, а старому — хлеба луста. Сцяшк., 598, Дзятл.
Старога мяшка не залатаеш. Fed., 183; А. Жадзейка, 1965, Шчуч. 13.10.6.
У старога каня і падковы знімаюць. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
У адной шкуры не звякуеш. Нос., 20.
а) Чалавек не вол — у адной кожы не старэець. Нос., 182.
б) У адным пер'і не звякуеш. С. Вяроўкін, 1960, Церах. 13.3.29.
Насок паглядае ў пясок. Fed., 205.
а) Ужо насок смотрыць у пясок. Г. Барташэвіч, 1960, Нясв. 8.1.49.
Не той насок, што глядзіць у пясок. Dybow., 14.
Яшчэ твой насок не глядзіць у пясок. Fed., 204; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
73 👁