321. На старасці лет здзівіла Аўдоля белы свет. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
322. На старасці бабу юр бярэ. Дуб., Нар., 10.
323. Хоць стары, але яры. К. Кабашнікаў, 1970, Астр. 8.2.34.
324. Стары і малы — адно. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
а) Што малы, што стары — усё адно. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
б) Стары і малы — што нараўні. Т. Багдзевіч, 1963, Вор. 13.10.6.
325. Лета старыя, а розум дзіцячы. Fed., 262.
326. Ні сыты, ні галодзен, ні стары, ні малодзен. Fed., 296.
327. Старасць не радасць. Dybow., 18; Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
а) Старасць не радасць, косці не гнуцца. І. Курбека, 1951, Докш. 13.9.7.
328. Не ўсе старыя птушкі высока лятаюць. Шпил., 186.
329. Годы ідуць — не ждуць: зіма, лета — і год, зіма, лета — і год. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106.
330. Мінуліся тыя лята, што пасвілі цялята. Fed., 187.
331. Прыдзе старасць — будзе слабасць. Сержп., 82.
332. Стар любіць сквар, а молад любіць холад. Нос., 156.
333. Старой бабе і на печы ўхаба. Tyszk., 427; Нос., 156; Dybow., 189. Вар.: Fed., 344; Сцяшк., 588; Янк. М., 30; 1961, Брасл. 13.9.5.
334. Старая баба і ў пятроўку на печкі мерзнець. Нос., 155.
88 👁