Старонка 227
◀ / 617 ▶
Стары — не малы. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. Старога вераб'я не падманеш. Ляцкий, 42. Вар.: Сержп., 15; Pietk., 350. а) Старога вераб'я на мякіну не падманеш (не ашукаеш, не зловіш, не правядзеш). Нос., 155. Вар.: Гильт., 297, Вілен. п.; Dybow., 18; Fed., 326, 329; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. б) Старога ліса не ашукаеш. Fed., 166. Старому калі ўпадаець, чорт борану падкідаець. Нос., 165. Не той стары, хто многа рубашак знасіў, а той, хто многа відзеў. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26. Пытае старасць, што прыгатавала моладасць. Fed., 189. Стары, да мыслі маладыя. Fed., 291. Маладыя лета яму варочаюцца. Fed., 262. З старога новага не зробіш. Мін.-Мал., 1970, 166, Уздз. Волас сівее — розум слабее. Сцяшк., 584, Гродз. а) Волас сівее — дзед дурэе. Ляцкий, 6; Сержп., 66. б) Галава сівее, то розум дурэе. Fed., 100. Малады разумнее, а стары дурнее. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. Чым старэй, тым дурэй. Fed., 290. Стары, да дурны. Fed., 291. Сівіна ў бораду, а чорт у рабро. Pietk., 342. а) Седзіна ў галаву, а бес у рабро. Вас., 22. б) Сівізна ў бораду, чорт у ногі. Tyszk., 424; Dybow., 189. в) Сівізна ў бараду, а чорт у ляшкі. Нос., 149.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 617 ▶