Старонка 226
◀ / 617 ▶
294. Тады ўспакайнее, як галава пасівее. Fed., 322. а) Тагды перастанець, як галава сіва станець. Нос., 162. 295. Тагды хіба перастанець, калі ўся сарока бела станець. Нос., 163, 66; Сержп., 3. 296. Зелена — молада. Нос., 49. 297. Малады — дурны. Fed., 175. а) Малады як баран дурны. Сах. 298. Замолада дурань, пад старасць мудр. Fed., 396. 299. Малады сілу паказвае, а стары спосабу шукае. Сцяшк., 598, Шчуч. 300. Яшчэ яму трэба сем лет свінні пасвіць за сем міль ад школы. Fed., 224. 301. Сівізна не ўкарызна. Нос., 149. 302. Старасць не радасць, а маладосць не навек. Янк., Дыял., III, 167, Глуск. 303. Хоць старасці, ды каб у пачцівасці. Fed., 208. 304. Быў конь, да з'ездзіўся (заездзіўся). Czeczot, 107; Tyszk., 425; Шпил., 176; Нос., 10; Dybow., 5; Fed., 148; Дуб., 5, 6; А. Фядосік, 1962, Стол. 8.2.25. а) Была кабыла, да з'ездзілася. Fed., 132. 305. Укаталі бурку крутыя горкі. Ром., Зап., III, 234. 306. Хто да чаго прывыкне замоладу, то і на старасць не пакіне. Fed., 251. 307. Дай, божа, замоладу косці грызці, а на старасці мяса есці. Dybow., 8.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 617 ▶