Старонка 225
◀ / 617 ▶
МАЛАДОСЦЬ. СТАРАСЦЬ 282. Гады маладыя за ўсё вартней. А. Ліс., 1966, Глыб. 8.1.104. 283. Чым старэе, тым правее, а чым маложа, тым дарожа. Сах. 284. Мала пражыта, ды многа перажыта. Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2. 285. Хоць малады лятамі, да стары разумам. Fed., 176. а) Маладыя лета, розум стары. Fed., 262. 286. Маладосць — дурносць. Ляцкий, 21. Вар.: Дуб., 37. 287. Маладосць — буйносць. Нос., 79; Дуб., 34. а) Маладосць — буйнасць, буйнасць — дурасць. С. Цярохін, 1974, Саліг. Вар.: Fed., 189. 288. Маладое піва яшчэ шуміць. Fed., 236. 289. Маладое піва — выхадзіцца. Tyszk., 423; Шпил., Бел., 183. Вар.: Нос., 79, 183. 290. Маладога кроў грэе. Fed., 175; Т. Багдзевіч, 1963, Вор. 13.10.6а. 291. Я молад, люблю холад. Tyszk., 418. 292. Малады, ды з ранніх. Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2. 293. Калі замоладу будзеш бегаць, то пад старасць адседзіш. Fed., 30.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 617 ▶