Сава сакалу не пара (не роўня). Сержп., 11.
а) Не пара сава да сакала. Ляцкий, 27.
У сакала і варона хараша. 1961, Брасл. 13.9.5.
Зялёна рута, ялавец, лепш кавалер, ніж удавец. Fed., 267.
Лепш сівец, як паршывец. Ляцкий, 19.
Лепей печану рэдзьку з'есць, ніж з табою за сталом сесць. Fed., 274.
За шляхціца не трапіцца, за мужыка не хочацца, бо на дзела валочыцца, Fed., 300.
Хлопец нівашто: адзяжонка людская і капеечка водзіцца. Дуб., 69; Нос., 172.
Кожная пачвара знойдзе сабе пару. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
а) Каждая пачвара мае сваю пару. Мін.-Мал., 1970, 161, Уздз.
З гультаём пажаніцца — лепей задавіцца. А. Жадзейка, 1965, Шчуч. 13.10.6.
Хто п'яніцу палюбіць — жыццё сабе загубіць. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
Ад касавокага, рудога і кульгавага ўцякай, куды від. Pielk., 396.
Як абы-які, то лепш ніякі. Д. Вайтушка, 1965, Лід. 13.10.1; І. Ціщчанка, 1970, Астр. 8.2.29.
а) Чым абыякага, дык лепей ніякага. М. Грынблат, 1970, Лаг.
102 👁