У хворага здароўя пытаюць. Ром. Бел., І, 312.
Як чалавек здароўе страціць (пазбудзе), тагды яго ацэніць. Fed., 352.
Усякаму свая рана баліць. Ром., Зап., І, 216. Вар.: А. Жадзейка, 1965, Шчуч, 13.10.6.
Кожнаму свая хвароба важная. Сержп., 82.
Боль маўчанкі не знае. Сержп., 82.
Каму баліць, той і крычыць. Dybow., 12. Вар.: Fed., 21; Сержп., 82; Л. Царанкоў, 1961, Рэч. 13.9.2; 1961, Брасл. 13.9.5.
а) Каму баліць, той стогне. Fed., 21.
б) Каму баліць, той і студзіць. Шырма, 205; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
У каго што баліць, той аб тым і гаварыць. Ляцкий, 49.
Лягушка квокчыць, свой нядуг цешыць. Нос., 76; Дуб., 32.
Загаварыўся, што стагнаць забыўся. Л. Царанкоў, 1961, Крыч. 13.9.2.
Не кажан хворы, што стогне. Fed., 65. Вар.: В. Іваноўская, 1961, Раг. 8.1.74.
Скрыпучае дзерава доўга стаіць. Нос., 150. Вар.: Сержп., 81; 1961, Кап. 13.9.5; Л. Царанкоў, 1961, Касц. 13.9.2.
а) Скрыпліва дзерава перажыве і здаровае. Fed., 95. Вар.: Pieth., 319.
б) Скрыпучае дрэва стаіць, а здаровае ляціць. Ром., Зап., III, 231.
в) Скрыпучае дрэва два вякі жыве. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
78 👁