Ён бы з крыжа зняты. Сержп., 31.
Адны вочы засталіся. Янк., Дыял., І, 203, Глуск.
Ёсць тыя ямачкі, дзе вочы былі. Сержп., 186.
Не жывець, а цьмеець. Нос., 97.
а) Не жывець, а як цень тлеець. Ляцкий, 30.
Не жыве, да гніе. Fed., 110.
Ні папраўкі, ні смерці на яго няма. Fed., 220.
Пакуль да смерці, дык хваробы душу вымуць. Сержп., 82.
Яблыка красівае, але ў сярэдзіне гнілае. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Вялік пірог, да ў сярэдзіне плох. Крэмнеў.
Дуб вялікі, да дуплаваты. Tyszk., 432; Шпил., 179. Вар.: Нос., 38; Сержп., 56.
а) Вялікі дуб, да дупляняты (дуплясты). Шейн, II, 474, Ігум. п.; Fed., 83.
б) Добры дуб, ды дупляністы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
в) Вялік пень, да дуплят. Ром., Зап., І, 215.
Гнілое дзерава доўга жыве. Сержп., 81.
І жалеза іржа з'ядае. Т. Багдзевіч, 1963, Воран. 13.10.7.
а) Зялеза іржа есць, а чалавека — хвароба. Бяльк., 212, Мсцісл.
Хваробу не трэба клікаць, сама прыдзе. Fed., 56.
Хвораму нічога не міла. Fed., 56.
73 👁