135. Сон ад усяго найлепшы. Fed., 285.
а) Сон найлепшы за ўсё. Fed., 285.
136. Сон мілей яечні. Fed., 255.
137. Калі адзін зяўнуў, то і ўсе пойдуць зяваць. Нос., 65.
138. Як гарэх поўны, то поўнае вока сну. Fed., 104.
139. Вочы не закрыўшы, не заснеш. Ахрым., 24.
140. За сон не бярыся. Fed., 285; Нос., 47.
а) За сон брацца не можна. Fed., 285.
б) За сон не ручай. Fed., 285.
141. Што думаеш, тое сніцца. Fed., 84.
142. Сніцца — трызніцца, а як прачнецца — усё мінецца. Нос., 152.
143. Спала крэпка — устала, як кепка. Fed., 84.
144. Няспаўшы чалавек — ніякі. М. Грынблат, 1964, Гарад. 8.1.87.
145. Чалавек не камень. С. Бахмет, 1970, Астр. 8.2.38.
146. Капейка і тая сціраецца. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
147. Сілы не вырабіш, а выхвараеш. Fed., 277.
148. Была ў мяне сіла, як маці насіла. Янук. Вар.: І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
149. Не здужаю пярыны падняць. Fed., 353.
150. Ён і саломы не праломіць, так знядужаў. Сержп., 80.
78 👁