120. Здароўе латва страціць, ды трудна набыць. Fed., 353. 121. Мільша здароўе, ніж грошы. Fed., 352. 122. Здароваму ўсё здорава. Fed., 353. 123. Глядзі на від, ды пытай здароўя. М. Грынблат, 1969, Лун. 8.2.14. а) Паглядзі на стан, да і пытай сілу. А. Фядосік, 1962. Капітк. 2.1.76. 124. Не з чорта ён здаецца, а такі дужы. Fed., 89. 125. Яго і доўбней не заб'еш. Fed., 316. Вар.: Сержп., 79; М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 126. На яго ніякай немачы няма. Сержп., 87. 127. Ён не знаў, дзе галава, а дзе нага. Fed., 358. 128. Хоць не скора, да здарова. Шейн, II, 483, Ігум. п.; Fed., 280. 129. Той здароўя не ўважае, хто хваробы не знае. Сержп., 79. 130. Хоць дасужы, да нядужы. Fed., 77. а) Не дуж, да дасуж. Нос., 97. 131. Якая змага, такая й бяга. Бяльк., 194, Касц. 132. Пі халодную воду, не будзеш хварэць да роду. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 133. Не тэй сілён, хто здзержываець коней, а тэй, хто здзержываець самаго сябе. Нос., 104. 134. Сон лепш усялякага зелля. Сержп., 83.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
147 👁