ЗДАРОЎЕ. ХВАРАВІТАСЦЬ
110. Свая сіла каждаму міла. Нос., 147; В. Бондар, 1967, Мінск 13.10.24.
111. Сіла й салому ломіць. Нос., 149.
а) Сіла меры не знае і саломінку ламае. Pietk., 391.
112. Як здароўе, дык жыць нада. М. Грынблат, 1960, Cip. 8.1.47.
113. Абы здароўе, а жыццё будзе. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
114. Без здароўя якая наша жытка. Сержп., 81.
115. Здароўе даражэй за ўсё. Сержп., 79; Дразд.
а) Здароўе дорожша за ўсяго. Fed., 352.
116. Няма лепшага багацтва над здароўе. Fed., 352.
117. Здаровы багатаму варт. Ляцкий, 13; Сержп., 79.
а) Як здаровы, то і багаты. М. Малочка, 1959, Глыб. 8.1.46.
118. Калі здароў — сем паноў. Mien., 397.
а) Калі здароў, то будзе сем паноў. Fed., 353. Вар.: Л. Павецьева, 1967, Шкл. 8.1.107.
б) Пакуль здароў, то сем паноў, а як занямог, то адзін бог. Dybow., 15. Вар.: Fed., 62.
119. Здароўя за грошы не купіш. Дуб., Нар., 1; Fed., 352.
а) Здароўя не купіш. Сержп., 82.
113 👁