Старонка 209
◀ / 617 ▶
б) Чаго б сляпы плакаў, каб сцежку бачыў. Tyszk., 430; Dybow., 191. Вар.: 1961, Брасл. 13.9.5. в) Затым сляпы плачаць, што сцежкі не бачыць. Нос., 47; Дуб., 24. Сляпыя ў карты не гуляюць. Янк., Дыял., І, 221. Сляпы да сляпога не пойдзе. Ляцкий, 42. Сляпы сляпому не павадыр. Нос., 151; Сержп., 139. Сляпому ліхтар не дапаможа. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. Сляпому нечага паказываць дарогу. Нос., 151. Сляпому не кажы дарогу, а раскажы, і тое трудна. Ляцкий, 42. Сляпому дарогу не кажы, а нагамі пакажы. Сержп., 186. Дурному раскажы, а сляпому пакажы. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. На адно вока сляпы, на другое не бачыць. Ляцкий, 22. Бачыць сава сонца? Так і ты. В. Шаўчэнка, 1961, Ельск. 13.3.29. Уцешыўся сляпы, што ўгледзеў сцежку. Fed., 303. І сляпому вочы прадзярэць. Нос., 57. Глухі сказаў: «Паслухаем»; сляпы сказаў: «Паглядзім». А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Казаў сляпы: «Пабачу», ды і сёння не бачыць. М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 617 ▶