Акарак, хоць абоддзе гні. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Сам з кокаць, барада з локаць. Нос., 146. Вар.: Дуб., 58.
а) Быў кокаць, меў барады локаць. Fed., 147.
Барада не канюшына, не згіне. 1969, Бяг. 8.1.42.
Мужык як баран: астрыжы, то ён зноў адрасце. Pietk., 379.
Каб не плех, дык і лысы не быў бы. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26. Вар.: 1961, Брасл. 13.9.5.
а) Каб не плеш, дык і гола не было б. Сах.
Не гола, дак плеш. Нос., 95.
Лысіны не замажаш. Сержп., 81.
На лысіне хоць боб малаці. Сержп., 81.
а) Лысіна, хоць боб малаціць, па закутачках не ляціць. Нос., 74.
Каму што, а лысаму грэбень. Янк., 380.
Нос — на семярых рос. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
а) Нос семярым рос, аднаму дастаўся. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29; Г. Карачун, 1967, Клецк. 13.10.14.
б) Вялізны нос: чорт семярым нёс, да аднаму дастаўся. Сержп., 67.
Няма чаго зубы правяраць, калі зубы становяцца. Янк., Дыял., III, 164, Глуск.
Абы зубы, то хлеб будзе. Fed., 360; Pietk., 401.
Добрыя зубы: і кісель ядуць. Янк., 376.
78 👁