Старонка 206
◀ / 617 ▶
24. Хоць караткаваты, да вузлаваты. Сержп., 67. Вар.: Ляцкий, 54. а) Хоць каратыш, да не варона — кыш. Нос., 174; Дуб., 69. 25. Што мяне страшыць, калі я і сам куртаты. Fed., 292. 26. Як стане на палена, то свінні па калена. Сцяшк., 618, Свісл. Вар.: Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.6. 27. Вырас з ляжачага сабаку. Нос., Слов., 267. 28. Маленькі сабачка да старасці шчанок. М. Грынблат, 1971, Краслаўскі р-н ЛатвССР, 8.2.43. Вар.: 1961, Брасл. 13.9.5. а) Маленькая сабачка ў шчанятках састарэлася. Ром., Зап., III, 223. б) Маленькі сабачка да веку цюцька. Дуб., 35. в) Маленькі сабачка да веку шчаня. Янк., 234. 29. Свайго гарба ніхто не бачыць. Fed., 112. 30. Быў бы лоб, а горб будзе. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. 31. Старасць не радасць, а горб не карысць. Нос., 156; Ром., Зап., III, 232; Дуб., 54; Pietk., 393; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2; С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25; М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. 32. Стары і гарбаты ачуняюць у магіле. Pietk., 369. 33. Адна галава на век. Сержп., 27. 34. Адна галава на карку. Fed., 99. 35. Абы шыя, а галаву чорт прышые. І. Хаўратовіч, 1951, Кругл. 13.8.4. 36. Вочы па яблыку, а галава з арэх. Крэмнеў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 617 ▶