Старонка 205
◀ / 617 ▶
Якая яда, такая і красата. Мін.-Мал., 1970, 170, Пух. Змяшаўся між людзей, то ён і чалавек. Fed., 64. Не наракай на люстра, калі морда крывая. Fed., 168. а) Не наракай на люстэрка, калі нос крывы. Янк., 242. Як свінню не кліч, яе заўсёды выдасць лыч. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. Прыбяры свінню хоць у золата, а яна ўсё роўна ў хлеў пойдзе. Янк. М., 10. Таўсты, што можна з'есці за грош абаранка, пакуль кругом абысці. Fed., 312. Вар.: Pietk., 353. а) Абаранка з'ясі, пакуль надаўкол абыйдзеш. Fed., 1. б) Абаранка з'еў бы, пакуль кругом абысці. Fed., 1. в) Пірог з'ясі, нім абойдзеш. Tyszk., 425; Dybow., 188. г) Пірог з'ясі, пакуль кругом абайдзеш. Нос., 127. Пані на ўсе сані. Dybow., 15; Нос., 124; Fed., 217; Сержп., 130. Толькі скура да косці. Сержп., 31. Ні духоў, ні трыбухоў. Сем., 31. Спераду, як хорт, а ззаду, як чорт. Fed., 232. Хоць тонкі, дак вузлаваты. Сержп., 6. Маленькі, але ўдаленькі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29; 1961, Кап. 13.9.5. а) Хоць маленак, да ўдаленак. Нос., 174. б) Хоць малая, але ўвішная. 1961, Кап. 13.9.5. Мал залатнік, да дораг. Дразд.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 617 ▶