ФІЗІЧНАЕ АБЛІЧЧА: ПРЫГАЖОСЦЬ, ЗАГАНЫ 1. Прыгожаму ўсё гожа. Ляцкий, 35. а) Прыгожаму ўсё прыстала. Нос., 137; Дуб., 50. 2. З прыгожага ліца харашо й вады напіцца. Нос., 158. а) Прыгожаму ўсё прыстала. Нос., 137; Дуб., 50. б) Хараша дзеўка, проста хоць вады напіся. Fed., 49. 3. Не красата чалавека красіць, а характар. Л. Шчыкарэвіч, 1965, Навагр. 13.10.4. 4. Хто красівы, той шчаслівы. Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.26. 5. Хоць стой да глядзі, хоць плюнь да ідзі. Fed., 110, Вар.: С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.29. 6. Прыгож: нос капылом, а барада кляўцом. Бяльк., 289, Краснап. 7. Ні складу, ні ладу. Fed., 280. Вар.: Fed., 168. 8. Ні пава, ні варона. Ром., Бел., I, 298. 9. Не паможа ні мыла, ні вода, бо такая ўрода. Fed., 321. а) Не паможа ні моцны божа, ні мыла. ні вода, калі такая ўрода. Fed., 321. 10. А ні людзям паказаць, а ні сабе глянуць. З. Валюшка, 1965, Ваўк. 13.10.5. а) Ні самому паглядзець, ні людзём паказаць. Нос., 114; Сержп., 63. Вар.: Fed., 210; Pietk., 383; 1961, Кап. 13.9.5. б) Ні людзям паказацца, ні самому паглядзець. Fed., 212.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁