Калі любіш, то жаніся, а не любіш — адчапіся (аткасніся). Dybow., 12; Tyszk., 419; Шпил., 182; Нос., 64.
Сваю роўню вазьмі, то будзе згода. Fed., 263.
Роўны роўнага шукае. Fed., 263.
Парачка — баран да ярачка. Нос., 125.
Што да чаго стасуецца: баба к мужыку, а дзеўка к жаніху. Сержп., 63.
Казала Клара, што будзе пара. Fed., 145.
Шукае цар царыцы, а пастух пастушыцы. Fed., 47.
У дзяўчыны жаніхоў сто адзін, а дастанецца адзін. Сержп., 64.
На доўгі век знойдзецца і чалавек. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Не ўсім Даніла, камусь пападзецца і Гаўрыла. Pietk., 317.
Быў бы Даніла, каб скула не задавіла. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
Хто з каго смяецца, той таму і застанецца. В. Калюк, 1965, Наваг. 13.10.6. Вар.: Л. Тур, 1965, Руж. 13.10.1.
а) З каго [кпіла] смяялася, таму [сама] дасталася. Нос., 157; Fed., 304; Дуб., 58.
Некрасівы за красівага не сватаецца. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
Мяне ўсе бязбацькавічы сватаюцца. Нос., 77; Дуб., 34.
Якая песня — такія скокі; якая дзеўка — такія жаніхі. Мін.-Мал., 1974, 190, Пух.
102 👁