611. Старая песня на новы лад. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. 612. Хто ў мох, хто ў алешнік, а Іван у Маскву за песнямі. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. 613. Не да солі, калі іграюць на басолі. Tyszk., 423; Шпил., 185; Шейн, II, 478; Dybow., 14. Вар.: Fed., 76. 614. Ні сюды, ні туды, мае мілыя дуды. Tyszk., 425; Dybow., 186; Шейн, II, 479. 615. Без скрыпачкі, без дуды ходзяць ногі не туды. Янк., 205. 616. Купіў дуду на сваю бяду. Янк., 23. 617. Дуда як бяда: пачнеш дзьмуць, дак аж слёзы набягуць. Сержп., 23. Вар.: Шейн, II, 473, Барыс. п. 618. Усякая дуда ў свой нос дуе. Ляцкий, 51. 619. Так будзеш дуць, як дадуць. Нос., 161. 620. Кажды б іграў, каб дуду абняў. Fed., 123. 621. Як дуду настроіў, так грае. Fed., 84. 622. Як дуды надзьмець, так дуды іграюць. Tyszk., 425. Вар.: Нос., 195. а) Як дуду надзьмеш, так дуда і грае. Калянд., 1925. 623. Бяда — ні дуды, ніграння. Fed., 25. 624. Чорт дуду надзьмець, калі дух ідзець. Нос., 183. 625. Ні паспаць, ні паплясаць, ні ў дуду пайграць. Ром., Зап., III, 227.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁