Старонка 193
◀ / 617 ▶
ПЕСНЯ. МУЗЫКА. ТАНЦЫ З добраю песняй жыць весялей. Янк., 167; Мін.-Мал., 1974, 187, Пух. З песняй дружыць — не тужыць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Вар.: Рапан., 165. Песня дарогу пазнаець. М. Грынблат, 1971, Глыб. 8.2.43. Дзе праца, там і песня. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. З песняй і работа спорыцца. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. Дай мазі ў кола, а працы — песні вясёлай. Янк., 166. Без песні — хоць трэсні. Янк., 166. а) Без песні хоць трэсні, а з песняй і хада шпарчэй. Г. Барташэвіч, 1975, Уздз. 8.75.96. Жысць спявае, а не гады спяваюць. М. Грынблат, 1960, Дзятл. 8.1.74. Скора песня пяецца, ды не скора складаецца. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Песня песняй і будзець. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47. Кепскія песні лепш за добрыя слёзы. Мат., 182. Не ўсё пець, што ўмець. І. Лушчыцкая, 1960, Стаўб. 8.1.52.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 617 ▶