Быль як смала, а нябыль як вада. Ром., Зап., І, 215.
а) Быль як смала, а небыліца як вадзіца. Рапан., 243.
Басня (байка) без канца, як кабыла без хваста. Fed., 23; «Герой працы» (Шуміліна), 7 мая 1968 г.
Скажу казку да і з прыказкай. Дуб., 55.
Казаная казка. Нос., 50.
Дакучная басня. Нос., 36.
Басня з камара вырасце на вала. Dybow., 5; Fed., 23.
Мусіць, дзесь звон адлілі, калі такую байку пусцілі (ці каву). Fed., 362.
Басні бабе, а дурак, хто іх любіць. Ром., Зап., І, 215.
Салаўя байкамі не кормяць. Ахрым., 51; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3.
Дзе п'юць, там баюць. А. Малаш, 1969, Докш. 8.2.22.
Салодак бай на рэчы, да слухаць некалі. Нос., 153.
Салодак бай у рэчы, да праўды ў ём мала. Дуб., 54.
85 👁