Астанешся ступянём — не здагоніш і канём. Янк., Дыял., III, 153, Глуск. Слова святое (свята). Нос., 150; Fed., 282. Залатыя словы і сказаны ў пару. Сцяшк., 592, Шчуч. Калі слова прыроднае, дык яно і добрае. А. Ліс, 1965, Мін. Не дорага чэсць, а дорага добрае слова. Нос., 97. Прыемнае слова — вясенні дзень. Махнач, 24. Добрае слаўцо лепш, чым піўцо. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Не частуй мяне ні піўцом, ні вінцом, да прызві мяне шчэранькім слаўцом. Fed., 282. Пастаў на стол ячменную кашу, а пшанічнае слова — лепей. Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24. Хто казаў, то казаў, абы добра. Fed., 141. За словам у кішэню не лезе. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2. Вар.: А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3. Хоць рэдка, ды метка. Янк., 172; Fed., 261. Славамі сцяну б прабіла. Fed., 482. Слова міма не ляціць. Цар., 247, Мінск. Куляй пацэліш у аднаго, у двух, а трапным словам — у тысячу. Янк., 168. Жывы жывое й гаворыць. Нос., 42.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁