473. Хто не ведае — камедыя, а хто ведае — нічагусенькі. Tyszk., 426.
а) Кумедыя, хто не ведае, а хто ведае, таму не кумедыя. Ляцкий, 18. Вар.: Нос., 67; Fed., 134; Дуб., 27.
474. Я не кошка, знаю трошка. Dybow., 184; Fed., 358.
475. Ведае курыную сісю і тую не ўсю. І. Ціцчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21.
476. За «не знаю» ніхто не судзіць. А. Махнач, 1951, Уздз. 13.10.15.
477. Хто не знае, таму і знаць не трэба. Fed., 358.
478. Век зжыў і прахтыкі не нажыў. Fed., 242.
479. Нязнайка дарогі не пакажыць. Нос., 98.
480. Знайка бяжыць, а нязнайка ляжыць. Нос., 50; Ляцкий, 13; Ром., Бел., І, 297; Сержп., 27; Дуб., 22. Вар.: Нос., 98.
а) Нязнайка на пячы сядзіць, а знайка па дарозе бяжыць. Сах. Вар.: В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26; Дразд.
481. Калі буду знаць усё да канца, буду старая, як аўца. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106.
482. Калі многа будзеш знаць, дык хутка здурнееш. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
483. Сам нічога не знае, а другіх вучыць хоча. Fed., 359.
484. Вучыў Пётр Марціна, а сам дурны, як свіння. Fed., 235.
485. З такімі ведамі сядзеў бы на печы ды грэў плечы. І. Ціцчанка, 1969, Мінск.
97 👁