458. Ні чытаць, ні пісаць, а ў каралі выбіраюць. Дуб., 42.
459. Часам вучоны будзе лепей, як злацоны. Ляцкий, 58.
460. Лепш быць злацоным, як учоным. Ляцкий, 19.
461. Хто знае, той мае. Fed., 358.
462. Многа знае, мала мае. Dybow., 13; Fed., 359.
463. І шытае і поратае знаець. Нос., 57.
464. Хто ўсяго дазнаў, той усё пазнаў. Fed., 77, 351.
465. Хто чаго не дазнаў, той не разумее. Fed., 77.
466. Ты не тое кажы, што знаеш, а тое, што ўрыхт. Ляцкий, 46.
467. За аднаго вучонага даюць пяць невучоных. Радч., 247.
а) За аднаго вучонага дзесяцёх невучоных даюць, да і то не бяруць. Fed., 317. Вар.: Дуб., 21; Дразд.
468. Што знаеш, таго і не пытай. Шейн, II, 484, Свянц. п.; Fed., 359.
469. Гаварыў бы і польскі, да язык конскі. Нос., 25. Вар.: Dybow., 8; Fed., 214; 1961, Кап. 13.9.2; Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
а) Казаў ба па-нямецкі, да язык грэцкі. Ром., Бел., I, 298. Вар.: Fed., 203.
470. І без лаціны жывуць на свеце. Нос., Слов., 766.
471. Калі не знае, дык на зоры пазірае. Сержп., 91.
472. Хто не знае, то яму дзіва, а хто знае, таму смех. Fed., 358, 331.
86 👁