Разумны піша для забавы, а дурань чытае, бо цікавы. Мін.-Мал., 1974, 189, Лаг.
Пісьменнаму і кнігі ў руку. Нос., 127.
а) Ты пісьменны, табе і кнігі ў рукі. Ром., Бел., I, 311.
Як многа чытае, то многа знае. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Вар.: Янк., 165.
Дзе розумам не дайду, дык у кніжцы знайду. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
а) Да чаго не дайду, то я ў кніжцы знайду. 1961, Кап. 13.9.2.
Кніга — маленькае акенца, ды праз яго ўвесь свет відзён. Рапан., 177.
У кнігу глядзіць, а голь гаварыць. Ром., Зап., I, 216.
Глядзіць у кнігу, відзіць фігу. Добр., Смол., 22. Вар.: Fed., 146; Рапан., 176.
Не шлюць пісьма — нуда, а прышлюць — бяда. А. Ус, 1969, Іў.
Такі граматны, што траім свінням разліку не дасць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Лічы па пальцах, калі хочаш, і боты скінь. Нос., 73.
а) Скінь яшчэ боты ды палічы. Fed., 214.
Лічы па пальцам ды адзінаццатую клёпку прылажы з галавы. Ляцкий, 19.
Што ўмела, то забыла і ксянжэчку згубіла. Fed., 346.
Маўчы, калі пісьма не знаеш. Ryp., 217; Fed., 181.
87 👁