Што напісана пяром, не вырубіш і тапаром. Нос., 189, Вар.: Fed., 233; Pielk., 336, 339.
а) Што напісана пяром, не высечаш і тапаром. І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3.
б) Што напісана пяром, не выйме і сякера. Янк., 172.
Слова вецер, а пісьмо грунт. Нос., 150; Ром., Бел., І, 309. Вар.: Fed., 236, 282; Дуб., 54.
Не пішы пяром, а пішы ўмом. Шейн, ІІ, 479, Свянц. п.; Fed., 233.
Пісаў бы пісака, ды пісала няма. Нос., 127; Дуб., 47.
Пісаў пісака, не прачытае і чытака. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Пісаў пісака, і сам не прачытаець, небарака. Нос., 127.
Пісаў Мінка, пісаў і Яўтух, пісалі б і болі, да агонь патух. Добр., Смол., 22.
Пісаў ба болі — нету волі. Добр., Смол., 22.
Пісала пісака, злізаў сабака. Fed., 235.
а) Пісала пісака, не прачытае сабака. Fed., 235.
б) Пісаў пісака — не разбярэ ні кот, ні сабака. І. Саламевіч, 1975, Слон.
Пісака пісаў, а сабака прачытаў. Dybow., 16.
Пісалі пісакі, што брахалі сабакі. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Ні чытаць, ні пісаць, а толькі з гаршкоў хапаць. Tyszk., 426.
Не за тое цябе білі, што пісаў, а за тое, што перакрунуў. Дуб., 41.
87 👁