Старонка 182
◀ / 617 ▶
б) Навучылі, дак і на пень брэшыць. Нос., 89. 423. Ведае, адкуль хвост расце. Мін.-Мал., 1970, 159, Пух. 424. Ні бэ, ні чэ не раскажа, нічога не знае. М. Грынблат, 1974, Валож. 8.74.82. а) Не знае ні бэ, ні цэ. Fed., 24; Л. Салавей, 1971. Мядз. б) Ні а, ні бэ, Нос., 110. в) Ні бэ, ні мэ. Нос., 110; Ляцкий, 2; Сержп., 121. 425. Уела папа грамата. Ром., Зап., III, 234. 426. Многа будзеш знаць — галава аблезе. М. Мельнічэнка, 1950, Гом., 13.3.29. 427. Ты мяне вызволь, а я цябе выўчу. Нос., 165; Дуб., 60. 428. Хто цябе так вучыў, то няхай грошы назад аддасць. Fed., 317. 429. Каго ўчыць, а сам нічога не знае. Fed., 317. а) Каго ўчыць, а сам у смалу лезе. Fed., 317. б) Людзей ўчыць, а сам у блота лезе. Fed., 317. 430. Век жыві, век учысь, а дурнем памрэш. Ляцкий, 6. Вар.: Pietk., 366; Сержп., 70; Дразд. а) Як не ўчысь, а дурнем уміраеш. Fed., 85. б) Чалавек цэла жыццё ўчыцца, а дурнем памірае. Fed., 61, 342. Вар.: Pietk., 362. в) Покі чалавек жыве, то ўсё ўчыцца, а дурнем умірае. Fed., 63. г) Чалавек да смерці розуму вучыцца, а дурнем памірае. Fed., 263. 431. За граматных не распісуюцца. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. Вар.: А. Якіменка, 1960, Б.-Каш. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 617 ▶