411. Нічога не хочаш добрага ўчыцца — будзеш сабакі біць. Fed., 342.
а) Будзеш свінней пасціць ды хвасты накручваць. Сержп., 96.
412. Без навукі і пастала не спляцеш. Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6.
413. І мядзведзя вучаць. Нос., 56.
а) І мядзведзя скакаць наўчаць. Fed., 181.
б) І звера людзі наўчаць, не то чалавека. Fed., 199.
414. Не па лесу ходзіць навука, а па людзях. М. Мельнічэнка. 1950, Гом. 13.3.29.
а) Навука не ідзе ў лес. Fed., 199.
415. Навука пашла ў лес. Fed., 199.
416. Увесь свет не навучыш. Сержп., 133.
417. Хоць не учаны, але добра мучаны. Fed., 317.
418. Мала вучыўся і мала мучыўся. М. Грынблат, 1969, Лун. 8.2.14.
419. Як навучышся, так і ведаць будзеш. Рапан., 184.
420. Неўчань, дак проўчань. Нос., 105.
а) Калі не наўчан, то праучан. Дуб., 27.
421. Учоны, але недаўчоны. Ляцкий, 351.
422. Навучыўся на сабак брахаць. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
а) Навучыўся на пень брахаць, на калоду тукаць. Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2. Вар.: С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
83 👁