Старонка 180
◀ / 617 ▶
395. Маладому научыцца, старому не забыцца. Fed., 176. 396. Маладыя ад старых вучацца. Fed., 176. 397. Часам і сляпы на дарогу навядзе. Fed., 303. 398. Што больш пажывём, то больш научымся. Fed., 226. 399. Вучыцца ніколі не позна. Янк., 160; Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40. 400. Век жыві, век вучыся. Ром., Зап., I, 216; Fed., 367; М. Расюкевіч, 1965, Навагр. 13.10.2. а) Што жывеш, што вучышся. Mien., 397. Вар.: Нос., 188. б) Век жывем, век вучымся. Вас., 29; Нос., 22. 401. Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца. Дуб., 5. 402. Вучонага вучыць — толькі псаваць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 403. Вучонага вучыць, што мёртвага лячыць. Выпісы; Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40. 404. Дурнога вучыць, як мёртвага лячыць. Янк., 161. 405. Заўсёды людзі кажуць: старайся, вучыся, а то дурнем памрэш. Klich, 49. 406. Вучыся, каб дурні звяліся. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 407. Дурны, ды й не вучыцца. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 408. Усіх дурняў не навучыш. Сержп., 60. 409. Дураку навука, што рабёнку агонь. Сах. 410. Гавары з канём малітву. Ром., Мат., 85.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 617 ▶