Старонка 179
◀ / 617 ▶
378. Чалавек вучоны як хлеб пячоны. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 379. Невучоны што сляпы. І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35. 380. Што надакучыць, то і вучыць. Ром., Зап., III, 235. 381. Што мучыць, тое вучыць. Сержп., 23. 382. Не ўчэнне, а мучэнне. Ляцкий, 28. 383. Не навучыцца, пакуль не намучыцца. Fed., 199. 384. Без мукі няма й навукі. А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3. а) Без мукі не набыць навукі. Рапан., 175. б) На то й навука, каб была мука. Ляцкий, 24. 385. Навука не ходзіць без друка. Бяльк., 158, Касц. 386. Навука не піва — у рот не ўльеш. Сах. 387. Хочаш многа знаць — трэба мала спаць. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. 388. Меней знаў — даўжэй спаў. Янк., Дыял., III, 162, Акцябр. а) Мала ведаў — даўжэй спаў. Янк., Дыял., III, 162, Глуск. 389. Навука дорага каштуець. Дразд. 390. Разумны ведамі не выхваляецца. Рапан., 180. 391. Вучыць не спяшайся. Янк., 160. 392. Вучыцца — не ляніцца. Г. Лось, 1949, Бабр. 9.5.4. 393. Добра таго вучыць, хто хоча ўсё знаць. Хрэстам., 315. 394. Жалеза куй, як гарачае, вучыся, як вучыцца. Янк., 161.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 617 ▶