367. Навука — добрая штука. М. Мельнічэнка, 1950, Гом.; І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. 368. Ад навукі галава не баліць. Ахрым., 19. 369. Навука — не мука. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29. а) Навука не мука, за плячыма не насіць. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26. б) Навуку за плячыма насіць не трэба. М. Расюкевіч, 1965, Навагр. 13.10.2. Вар.: М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. в) Што ведаеш, за плячыма насіць не будзеш. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.10.11. г) Што ведаеш, насіць, не цяжка. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 370. Не кручаны — не рамень, не учаны — не чалавек. Ром., Мат., 85; Fed., 317. Вар.: Pietk., 348. 371. Чалавеку з вучонасцю ўсюды дарога. Бяльк., 115, Краснап. 372. Шануй настаўніка лепей, як крамніка. Янк., 270. 373. Ад навукі дужэюць (спрытнеюць) рукі. Янк., 160. 374. Без навукі холадна ў рукі. Л. Лазовік, 1965, Скід. 13.10.4. 375. Дрэнныя тыя рукі, што не ведаюць ніякай навукі. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. 376. Хто без навукі, той як бязрукі. Янк., 35; А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.5. а) Без навук, як без рук. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. 377. Чалавек невучоны як тапор нетачоны. З. Валюшка, 1965, Ваўк. 13.10.5. Вар.: І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
115 👁