Старонка 165
◀ / 617 ▶
196. Праз святых да бога, праз начальства да цара. Fed., 307. 197. Праз людзі да хлеба, праз святых да неба. Fed., 63. 198. Пакуль да бога, то святыя дух выймуць. Fed., 307. Вар.: Pietk., 312; І. Суконкін, 1962, Церах. 13.3.20. 199. Святыя ўгоднікі на п'янку ўгодлівы: што ні дзень, то свята. Антырэліг. казкі, 85. 200. Як бог дапусціць, то і святыя не абароняць. Fed., 37. 201. І бог не ўкрые, як святыя дапусцяць. Ром., Бел., І, 297. 202. Унясець нячыстая, не вынесець і прачыстая. Крэмнеў. 203. Унясець нячыстая, а вынесець прачыстая. Дуб., 65. 204. Кожны святы да сябе горне. Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6. а) Кожны святы да сябе рукі туліць. Антырэліг. казкі, 84; М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. 205. У мяне, як у святога: усё каб сабе. К. Кабашнікаў, 1960, Стаўб. 8.1.57. 206. Усе святыя на белых конях ездзяць. Fed., 322. 207. Калі не пад'ясі, і святых прадасі. Нос., 64. Вар.: Сержп., 37. 208. Вольнаму воля, святому рай. Шейн, II, 474; Fed., 337. а) Вольнаму воля, а спасённаму рай. Fed., 337; Pietk., 399; Нос., 15; Ляцкий, 170. 209. Не вялік бог, а ўсё ж Міколай завуць. Никиф., 1, 202. 210. Не прарок, да ўгадчык. Ром., Зап., III, 225. 211. Нашаму прароку сядзіць соль у боку. Fed., 244.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 617 ▶