Чорт яго ў жлукце высадзіў. Tyszk., 413.
Не так чорт страшан, як яго малююць. Нос., 104. Вар.: Fed., 68; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3.
а) Не такі чорт страшны, як намаляваны. Pietk., 316.
б) Патуль чорт страшны, пакуль не адмалююць. Fed., 68.
в) Чорт вельмі страшны, нім яго адмаляваць, а як адмалююць, то й можна пацалаваць. Fed., 67.
Меў чорт урадзіцца, да пятух запеў. Tyszk., 413; Шейн, II, 478.
Чорту руку не прывяжаш. Янк. М., 54.
І на чорта е рада. Fed., 68.
Будзе такі чорт, што і мяне спалохаецца. Fed., 286.
Чорт мудзёр, а наш брат мудрэй чорта. Добр., Смол., 132.
Не ўхопяць чэрці да самай смерці. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Часам то і чорт добра радзіць. Fed., 66.
Вялікай крыўды і чорт не любіць. Fed., 155.
За вялікую крыўду то і чорт спаганіць. Fed., 155.
Сатана змусціць і ясна сакала. Янк., Дыял., І, 220.
Барждждэй да клецьніка, калі грошай няма. Шпил., 175.
Кумільган унадзіўся. Шпил., 183.
З грашамі й копшы дагодзіш. Нос., Слов., 246; Шпил., Бел., 181.
74 👁