Старонка 159
◀ / 617 ▶
Можа, калісьці і наш бог праспіцца. Fed., 37. Проч з багамі, бо я тут з тытунём стану. Fed., 289. а) Убірайцеся з абразамі, бо я прышоў з табаком. Fed., 316. Госпадзі ў Рослаўлі, а прачыстая ў Мсціславе, а ўсё грошы выцісні. Бел. народ, 133. Сабака і на бога брэша. Шейн, II, 481, Віл. п. а) Сабацы можна і на бога брахаць. Pietk., 341. Сабака й на бога вурчыць, а бог маўчыць. Выпісы. Бог не такі, не слухае сабакі. Fed., 34. Бог не слухае, як свіння рухае. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. Сатварыў бог душу — ні ў пень, ні ў грушу. Kolb., 473. Ні за Хрыста, ні за багародзіцу. Ром., Бел., I, 304. Благаславі, Хрыстос, калі так прышлось. Крэмнеў. І бога хвалі, і чорта не гняві. Czeczot, 107; Tyszk., 413; Dybow., 6; Ляцкий, 4; Шейн, II, 476; Fed., 33; Pietk., 311; Дуб., 6; Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. а) Бога не гняві і чорта не смяшы. Fed., 33. б) Богу маліся, а чорта не гняві. Ляцкий, 4. Вар.: Дуб., Нар., 1. в) Бога прасі і чорта ў злосць не ўводзь. Fed., 33. г) Богу не маліся, але і чорта не гневай. Dybow., 6. Вар.: Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19. д) І чорта не гняві. Шпил., 181; Dybow., 6. Бога не гняві, не гняві тожа і чорта, а палажы за яго тры паклоны. Добр., Слов., 988.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 617 ▶