б) Не будзь сам плох, дык і дапаможа бог. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
Божа, памажы, а сам не ляжы. 1939, Вілен. п.
а) Божа, дапамажы, а ты, гультай, не ляжы. Д. Ваўчок, 1966, Лід. 13.10.26.
Богу маліся, а сам працуй, бо згаладуеш. Бел. народ, 133.
На бога не ўпавай да й сам не зявай. Нос., Слов., 749.
Богу багаваць, а нам працаваць. Рапан., 63.
Бог не бачыць з неба, што на падаткі грошы трэба. Рапан., 62.
Чаго чалавек не зможа, то і бог не паможа. М. Муштук, 1965, Ваўк. 13.10.5.
Хто сам сябе сцеражэ, таго і бог беражэ. Ром., Зап., III, 231.
а) Хто сам сябе не ўсцеражэ, таго і бог не ўберажэ. Мін.-Мал., 1970, 169, Уздз.
Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба. Ляцкий, 57. Вар.: Бел. народ, 133.
Бог жыве сабе на небе і не думае аб хлебе. Бел. народ, 133.
Трэба неба, а трэба і хлеба. Ляцкий, 46.
Я рана ўстаў, а бог адстаў. Fed., 322.
Глянь на бога, няхай возьме скроха. Ляцкий, 8.
Смяяўся і плакаў, а ўсё бог аднакаў. Хрэстам., 218.
а) Сколька ні плакаў, а ўсё бог аднакаў. А. Жук, 1953, Віл. 13.10.40.
73 👁