б) Не прыйдзе трывога — не ўспомніш і бога. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29.
в) Як трывога, то да бога, а па трывозе — дзякуй табе, божа. Klich, 49.
г) Када б не была на нас трывога, забылі б мы пра бога. Добр., Смол., 2.
У дабрэ гасподзь не ў паміне. Добр., Смол., 2.
У бога вер, але богу не вер. Fed., 39.
Яго богу не можна верыць. Fed., 36.
Сякі бог, такі бог. Fed., 38; Сержп., 18.
За гэтым божа, хто каго пераможа (зможа). Карл.; Fed., 40.
а) За тым і бог, хто бедака перамог. Хрэстам., 218.
Бог за таго, у каго грошы. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.
Беднаму бог не залоціць парог. Антырэліг. казкі, 82.
Сільную руку бог судзіць. Ром., Зап., III, 232.
Хоць бедны ох, то не слухае бог. Fed., 28.
Голенькі (бедны) вох, а за ім бог. Дуб., 10; Mien., 395. Вар.: Нос., Слов., 116.
а) Бедны, убогі ох, а за бедным бог. Fed., 28.
І бог ашуканствам жыве: у аднаго адбярэ, а другому дасць. Fed., 35.
а) У бога гэдака (справядлівасць): аднаму адбярэ, а другому дасць. Fed., 39.
б) Бог ад аднаго атыміць, другому дасць. Крэмнеў.
78 👁