13. Бог не гуляець, дабро перамяраець. Дуб., Нар., 1.
14. Бог не гуляе, а ў кучу сабірае. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29.
15. Так бог нам даець, як мы просім. Ляцкий, 44.
16. Схоча бог даці — найдзе, кім прыслаці. Fed., 35.
17. Як бог схоча даты, то прынясе ў хату, а як не схоча даты, то забярэ з хаты. Л. Салавей, 1969, Брэсцк.
18. Калі бог дасць, дык і ў вакно падасць. Дуб., Нар., 2; Добр., Смол., 3.
а) Каму бог дасць — і ў вакошка падасць. Ром., Бел., І, 299.
19. Сам бог хіба людзям угодзіць. Fed., 38.
20. І бог усім не дагодзіць. Fed., 38.
21. Бог захоча і з рук аднімець. Ляцкий, 4.
22. Каторы бог намачыў, тэй і высушыць. Дуб., 40; Добр., Смол., 3.
а) Хто ўмачыў, той і высушыць. Дуб., 68.
23. Дай, бог, чулае (чутае) бачыць. Дуб., 13; М. Грынблат, 1973, Лаг.
а) Чутае да ў божыя вушкі. М. Грынблат, 1974, Мінск.
24. Каб анно ведаў ты да я, а бог трэці. Fed., 336.
25. Скінь шапку, бог у хаце. Fed., 297.
26. Каб хто ў небе пабываў да ў бога запытаў. Ляцкий, 15.
27. Бог не цяля, пазнаець круцяля. Tyszk., 417.
79 👁