Старонка 150
◀ / 617 ▶
БОГ. ВЕРА. АТЭІЗМ Без бога не да парога. Pietk., 358; Fed., 33. Як у бога за плячыма. Булг., 178. Нам бога не ўчыць — сам знае. Ляцкий, 23. Бог не дасць — свіння не з'есць. Ром., Бел., 1, 291; Ляцкий, 4; Pietk., 311. У суд на бога не пойдзеш. Ляцкий, 51. З богам не жарты. Fed., 40. а) З богам жартаў няма. Fed., 40. З богам не біцца. Крэмнеў. а) Біцца з богам не буду. Fed., 33; Pietk., 358. б) З богам не сапрэшся. Никиф., 1, 201. З богам кантрактаў не рабіць. Fed., 40. Найлепшы гандаль з богам. Ляцкий, 23. І бог не гуляе: усё на свеце мяняе. Рапан., 65. Бог не гуляець, многа палатна маець ды багатым торбы прыгатаўляець. Крэмнеў. Бог не гуляе, многа палатна мае ды бедным торбы нагатаўляе. Рапан., 62.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 617 ▶