Як красату дзялілі — я спала, як шчасце — устала. І. Суконкін, 1960, Церах. Вар.: А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Не будзь красівы, а будзь шчаслівы. В. Курбацкі, 1960, Карм. 13.3.29.
У нас такая прыпеўка: дзе парабак (хлопец), там і дзеўка. Ляцкий, 50; Сержп., 67.
Дзяўчына ў бацькі ў гасцях. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Дзеўка свайму дому вораг. Сержп., 54.
Калі дачка абузніца, то матка ведзьма. Нос., 63.
Няма чаго дзіваваці, такая была і маці. Сержп., 53.
Красавіца, што з-пад лаўкі кусаецца. Нос., 69; Крэмнеў.
Не кожная Надзёжа з твару прыгожа. Цар., 245, Мінск.
Удзень кавярзёнь, увечары — барышня. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106.
Дзеўкі ўпарты, як козы. Дуб., 14.
Дзеўка — немка, гаварыць не ўмеець, а ўсё разумеець. Дуб., 16.
Паначы ўсе дзеўкі чарнабрэўкі. Pietk., 368.
На казаку няма знаку, а на дзяўчыне дзве прычыны. Сержп., 54.
Дзеўка толькі дзяцей не запасіць. Сержп., 75.
Нідзе дзявоцкае вёскі няма. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
104 👁