Хаўтуры адпелі і клёцкі паелі. Нос., 172.
Памёр — і памінкі паелі. Дуб., 52.
У вас адпелі, а ў нас ад'елі. Дуб., 65; Нос., 166.
Зямлі скварка, а людям чарка. М. Грынблат, 1974, Валож. 8.74.82.
Нават папы на хаўтурах суп ядзяць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Сцяна трэшчыць — мрэц будзе. Fed., 302.
Нябожчык углядаецца, кагось выглядзіць. Fed., 200.
Пра нябожчыкаў лепі маўчаць. Нос., 140.
Нябожчыкі ўсе харашы. Нос., 93. Вар.: Рапан., 167.
Пра нябожчыка блага не кажуць. М. Грынблат, 1975, Мінск.
Добраму і памін добры. Нос., 35.
а) Добраму добрая памяць. Fed., 79.
б) Добрага добра спамінаць. Fed., 79.
75 👁