75. У дзеўкі думкі ўсе ў касе. Сержп., 55. 76. Красату ў вянку не насіць. А. Русіновіч, 1954, Светл 13.3.29. 77. Харошая дзевачка — хлапцам занозачка. Дуб., 69. 78. Дзявочы век як макаў цвет. М. Шлык, 1969, Зельв. 79. Маліна не тое, што дзяўчына: чым болей спее, тым смачней будзе. Ляцкий, 20. 80. Дзеўка — не заціркa, не астыне. Янк. М., 41. 81. Маладое цела — другое дзела. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. 82. Што целу люба, то душы груба. Ром., Зап., III, 235. 83. Удаўцова і ўдавінае сэрца, як зімовае сонца, а малайцова і дзявоцкае, як летняе сонца. Fed., 318. 84. Як гарэлка старая, так і дзеўка маладая. Сержп., 63. 85. Еш з голаду, а любі змоладу. Цар., 243, Мінск. 86. Адна дзеўка сем хлопцаў нагрэе на ляду. Fed., 95. 87. Красата — да вянца. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2. 88. Дзяўчаты растуць так скора, як лён. Pietk., 368. а) Дзяўчата так хутка растуць, як грыбы пасля дажджку. Fed., 95. 89. Дзеўка, як вярба,— іх усюды перасаджваюць. Fed., 95.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
117 👁