Старонка 138
◀ / 617 ▶
Калі дзіцяці не спаганяеш гразы, то й пашанавання, матка, не ждзі. Ляцкий, 16. Дзеці балуюцца ад матчынага блінца, а разумнеюць ад бацькавага дубца. Дуб., 13. Вар.: Нос., 35; Сержп., 53. Недасечан — недапечан. Дуб., 37. Чужы к чужому, як сляпы к сляпому, а бацька з мамкай хоць паб'юць, але есці дадуць. Ляцкий, 58. Не слухаў тата, паслухаеш ката. Сержп., 54. а) Не слухаў бацькоў, так паспытаеш тумакоў. Г. Барташэвіч, 1975, Уздз. 8.75.96. Не навучыць бацька, дык навучыць гора. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Малыя дзеці — рукі баляць, вялікія — сэрца баліць. А. Ліс, 1968, Смарг. Вар.: Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. Гадуй чужое, а яно табе жычыць ліхое. Сержп., 52. Пану верне не служы, жонцы праўды не кажы і чужых дзяцей не гадуй. І. Саламевіч, 1971, Слон. Добра то сваё ўласнае дзіця: яно пойдзе плачучы, а вернецца скачучы. Fed., 91. Дзеці — раса: былі і няма. Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2. Гадавала сава дзеці — і няма на што глядзеці. Fed., 273. Наймільша дзіця чэрці ўзялі. Fed., 92. Найбалючайша рана ад сваго дзіцяці. Fed., 258. Вар.: Сцяшк., 607, Шчуч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶