Не крычы, а лепш наўчы. Дуб., 39.
Дзецям дарога — перасцярога. Сержп., 15.
Не бі сабаку кіем, бо ён яшчэ больш брахаць будзе. Fed., 269.
Не біце вяроўкамі, навучайце гаворкамі. Янк., 142.
а) Нада ўчыць не рэмнем, а словам. Юрч., 1972, 161.
Розка не мучыць, а вучыць. Сержп., 99.
а) Розка не мука, а ўперад навука. Сержп., 99.
Б'юць малога, то на ліха не учаць. Fed., 176.
Любі дзіця, як душу, а калаці, як грушу. Сержп., 53; Жанч., 87. Вар.: Fed., 92; Pietk., 368.
Ківам нічога не зробіш, хіба кіем. Нос., 61.
Каго словы не бяруць, з таго шкуру дзяруць. Сержп., 99.
На хлапца не шкадуй дубца. Нос., 90. Вар.: Дуб., 40; Fed., 54.
а) Расці хлапца да не жалей дубца. Нос., 145. Вар.: Дуб., 52а.
б) Расці хлапца да не шкадуй дубца, то выведзеш у людзі. Сержп., 53.
Хто на дзеці дубца шкадуе, то на сябе вяроўку гатуе. Fed., 91.
а) Хто на дзецка розгі жалуе, той яму вяроўку гатуе. Ляцкий, 55.
Бацька не біў сына малога, дак ён яго старога. Сержп., 54.
а) Калі бацька не б'е малога, затое сын яго старога. Гильт., 294, Віл. п.
80 👁