Старонка 132
◀ / 617 ▶
а) Што бабыльская дочка, то прудніцкая свінка. Добр., Смол., 4. Байструкі заўсёды гладкі. Ляцкий, 3. Када міла ўтарая жана, не мілы первыя дзеці. Добр., Смол., 11. Хто дзяцей балуець, вяроўку ім на шыю гатуець. Нос., Слов., 13; Дуб., 70. а) Калі матка сына балуець, пятлю яму на шыю гатуець. Нос., 64. Чым больш кошку гладзіш, тым больш горб падымае. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28. Пагладзь ката, дык ён і хвост задзярэ. Брыль, 113. Апека вочы выпека. Fed., 9. Лепш даглядзі, а за руку не вадзі. Сержп., 29. Песцяць, як першае да апошняе. Сержп., 54. Малому не патурай, а што трэба, дай. Сержп., 29. Сабаку пры малым пакідай, а ката адганяй. Сцяшк., 607, Воран. Няма чаго глядзець у зубы, пара прымушаць да работы. Сержп., 68. Малая пражка падчас многа пасобіць. Fed., 245. Чужымі дзецьмі не напасылацца. Fed., 91. Сваё дзіця бі — шкадуй, на чужое крычы — думай. В. Санько, 1969, Слуцк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 617 ▶