Балаўство даводзіць да вараўства. Нос., 4.
Балаўство хужа вараўства. Нос., 4.
Бацькі ў колкі, дзеці ў шчэпкі. 1961, Брасл. 13.9.5.
Куды конь з капытам, туды і рак з кляшнёю. Нос., 70.
Не купіў бацька шапкі — няхай вушы мерзнуць. Tyszk., 433; Czeczot, 111; Mien., 396; Нос., 99; Dybow., 14; Сержп., 59, 139. Вар.: Шейн, II, 479, Ігум. п.; Fed., 297; Pietk., 345.
Дзіця — бадзячка, сядая галава бацькі. Сах.
Бог на кепскія дзеці сварыцца. Fed., 34.
Добра песціць, калі е, дзе змесціць. Fed., 233.
Не трэба песціць, як ёсць, дзе змесціць. Fed., 233.
З пестуна нічога не будзе. Сержп., 29.
Мацерынай спадніцы дзяржыцца. Fed., 179.
Першае дзіцятка — панятка. Нос., 125; Дуб., 52; Сержп., 52.
Апошняе дзіцятка — панятка. Fed., 91.
Гэтакаму паняці не ведаеш, што даці. Дуб., 11.
Першы дзеткі — сакаляткі, а паследнія — вараняткі. Ром., Зап., III, 229.
Паследкі-дзеткі — едкі. Нос., 134. Вар.: Сержп., 54.
Што бабыльскі дзяцёнак, то прудніцкі парасёнак. Добр., Смол., 4.
73 👁