Старонка 130
◀ / 617 ▶
Па гнязду відаць, якая птушка. Сах. Сава не ўродзіць сакала. Tyszk., 436; Dybow., 188. Вар.: Парэцкі, 131; Шейн, II, 481, Слон. п.; Нос., 153; Дуб., 55; Сержп., 78; Pietk., 342; Сцяшк., 607, Слон.; Цар., 246, Рэч.; І. Ламека, 1965, Ваўк. 13.10.2; М. Шавель, 1960, Івац. 13.9.24. а) Сава не прывядзе сакала, а такую саву, як сама. Dybow., 17. Вар.: В. Дашкоўская, 1965, Ваўк. 13.10.2. б) Сава не радзіць сакала, а такога ж чарта (дурня), як сама. Ром., Бел., I, 309. Вар.: Сержп., 53; Fed., 273; А. Фядосік, 1959, Лен. 8.1.44; 1962, Капатк. 8.1.76; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. в) Свіння не родзіць бабра, а сава не выседжвае арла. Ром., Зап., III, 231. Расце, на лес гледзячы. Сержп., 29; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. Вар.: А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29; 1961, Брасл. 13.9.5; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) Растуць дзеткі, на лес гледзячы. Сержп., 52; Жанч., 87. б) Расце, на кол гледзячы. Сцяшк., 607, Лід. Перахрысціў ды пусціў. Гур., 92. Расце не ўгару, а ў кару. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Што будзе, як год прыбудзе? М. Грынблат, 1974, Пух. Без маткі, без айца блукаецца, як гаўца. Fed., 32. Блазенскі век, блазенская й гульня. Крэмнеў. Не за то бацька сына біў, што сын іграў, а за то, што адыгрываўся. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. Дзетачкі ў лясачкі, матачкі ў сварачкі. Fed., 92.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 617 ▶