Дзе многа нянек, там дзіця без носу. Гильт., 290; Пруж. п.; Нос., 23. Вар.: Fed., 201; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; Л. Тур, 1965, Руж. 13.10.6; Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40.
а) Дзе багата нянек, там дзеці бязносыя. Pietk., 331.
б) Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Шейн, II, 475, Ваўк. п.; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
в) Віш, дзіця бязнога, мусіць, нянек многа. Ляцкий, 6.
Для дзіцяці адна ноч маці, а другая — мачаха. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Дзіцятка спіць, а долька расцець. Дуб., 15.
Сем лет, і памяці нет. Нос., 148; Mien., 396; Fed., 216
Дзяціны час, дзяціны розум. Сержп., 60.
а) У дзіцяці дзіцячы і розум. Сержп., 52.
Што ён знае: з носа ды ў рот. Fed., 359.
а) Што ён знае: з носа кап ды ў рот хап. І. Саламевіч, 1975, Слон. Вар.: Сержп., 59.
Адно сынішча і то дурнішча. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
Родзіцца дзіця на куццю, дык гэта дурань. Т. Новак, 1973, Ельск. 13.10.71.
Не знаець маленькі, адкуль ногі растуць. Нос., 98.
Пара розум узяць у зубы. Нос., 134.
Байбусам вырас, да вума не вынес. Нос., 4.
І падрос і вырас Янучок, а Янкам не стаў. Янк. М., 99.
Як адна сарочка хвост задзярэ, то за ёю ўсе. Fed., 272.
82 👁